Дзяцей у садках будуць карміць сасіскамі толькі вышэйшага гатунку

Дзяцей у садках будуць карміць сасіскамі толькі вышэйшага гатунку

Міністэрства аховы здароўя перагледзела патрабаванні да выкарыстання сасісак і вараных каўбас у харчаванні дашкольнікаў. Цяпер яны сталі больш жорсткімі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У прыватнасці, раней дзяцей у садках можна было карміць сасіскамі першага і вышэйшага гатунку. Цяпер у іх рацыён можа ісці толькі прадукцыя вышэйшага гатунку або з маркіроўкай "Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту".

Паведамляецца, што змены не закранулі колькасныя нормы спажывання вараных каўбас і сасісак. Яны ў садках, дарэчы, і так мінімальныя. Для дзяцей да трох гадоў — гэта 5 г у дзень (гэта значыць, адна сасіска ў два тыдні), ад 3 да 7 гадоў — 10 г (адна сасіска ў тыдзень).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі