Дзевятоўскі: Грошы для Багдановічаў — пытанне №2. Першае — скрадзеная Алімпіяда

Дзевятоўскі: Грошы для Багдановічаў — пытанне №2. Першае — скрадзеная Алімпіяда

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі лічыць, што $2 млн — гэта мінімальная кампенсацыя, якую мусяць патрабаваць ад Міжнароднай федэрацыі каноэ беларускія весляры. Напярэдадні суд у Лазане адмяніў дыскваліфікацыю, праз якую мужчынская зборная Беларусі прапусціла Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра. Выявілася, што ніякіх доказаў супраць беларускіх спартоўцаў няма.

"Я ўпэўнены, па факце [$2 млн] — гэта толькі грошы, выдаткаваныя на падрыхтоўку. А маральны бок? А патэнцыяльныя прызавыя? Кантракты? Гэта ж імя, на якое спартовец працуе ўсё жыццё. Хто гэта зможа падлічыць?" — лічыць Дзевятоўскі. У мінулым славуты кідальнік молата, пасля Алімпіяды ў Пекіне ён сам вымушаны быў даказваць у спартовым арбітражным судзе, што не прымаў допінг. У тым жа становішчы апынуўся яго калега па зборнай Іван Ціхан. У выніку беларусам вярнулі ўжо канфіскаваныя было алімпійскія медалі.

"Грошы для нашых весляроў — гэта пытанне №2. А першае пытанне — ніхто ім не верне Алімпіяду, — працягвае Дзевятоўскі. — Грашовы складнік таксама ніхто не адмяняе, колькі яны ўклалі. Але паверце, патрапіць пад абвінавачанне... Я сам праз гэта праходзіў. Такі асадак... "

Былы спартовец расчараваны тым, што беларускім веслярам усё ж не далі выступіць на Алімпіядзе. Калі б зараз абвінавачанні пацвердзіліся, забраць у іх медалі было б нескладана, кажа ён. А ў тым, што браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы разам з паплечнікамі прэтэндавалі на медалі, Дзевятоўскі не сумняецца. Цяпер жа пра "скрадзеную" Алімпіяду застаецца толькі шкадаваць.

Дзевятоўскі: Грошы для Багдановічаў — пытанне №2. Першае — скрадзеная Алімпіяда
Браты Багдановічы на Еўрапейскіх гульнях у Азербайджане, чэрвень 2015 года.

24 студзеня Вадзім Дзевятоўскі быў госцем студыі Еўрарадыё. Слухайце размову з ім у плэеры ніжэй:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі