Як у Мінску прайшоў Дзень Волі: фота, відэа, меркаванні

Як у Мінску прайшоў Дзень Волі: фота, відэа, меркаванні

Спроба правесці акцыю да Дня Волі ў Мінску скончылася масавымі затрыманнямі. Людзей, якія прыйшлі да Акадэміі навук у 14.00, хапалі і закідвалі ў аўтазакі.

Сярод затрыманых ёсць не толькі апазіцыйныя актывісты, але таксама журналісты, якія легальна працуюць у Мінску, а таксама выпадковыя мінакі — іх забіралі ў тым ліку за тое, што яна рабілі фотаздымкі на вуліцы. Пакуль складана ацаніць колькасць усіх затрыманых.

Акцыя не была дазволеная ўладамі — Мінгарвыканкам вызначыў месцам правядзення мітынгу на Дзень Волі плошчу Бангалор і прызначыў пачаткам акцыі 12.00, але туды ніхто не прыйшоў.

Раён Акадэміі навук цалкам ачэплены. Праспект Незалежнасць перакрылі ля цырку — за 3 км ад месца падзеяў. За гадзіну да акцыі зачынілі тры станцыі метро — “Плошча Якуба Коласа”, “Акадэмія Навук”, “Парк Чэлюскінцаў”.

25 сакавіка адзначаюцца ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая дата лічыцца пачаткам беларускай дзяржаўнасці і адзначаецца дэмакратычнай супольнасцю як Дзень Волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі