Дзе патусіць на выхадных 28-30 сакавіка, раіць Уладзімір Кубышкін

Беларускі прадзюсар, аўтар шматлікіх эстрадных хітоў Уладзімір Кубышкін даволі часта наведвае розныя мерапрыемствы і атрымлівае ад гэтага асалоду. Пры гэтым прадзюсар прызнаецца, што ніколі не пойдзе, напрыклад, у Dozari на канцэрт гурта 5sta Family, бо не разумее з’яўлення “новай культурнай эстэтыкі такога кшталту”. Але свой пратэст Уладзімір выказвае ціха, інтэлігентна, ліберальна і мірна — проста не ходзіць на іх выступы. І такіх пратэстаў у жыцці паэта-песенніка хапае, напрыклад, пасля падзеяў у Крыме ён перастаў глядзець расійскія навіны. І цяпер абсалютна ўсвядомлена аддае перавагу беларускім гуртам, а не расійскім.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Гатэль “Гранд Будапешт”

Сачыце за афішамі ці шукайце іншыя варыянты:)

Не пойдзе на канцэрты кшталту 5sta Family ў клубе Dozari ды на іншыя выступы гуртоў “новай культурнай эстэтыкі такога кшталту”

Канцэрты

Double C

28 сакавіка, пятніца:

Бар Tarantino

(вул. Кастрычніцкая, 5)

Пачатак: 21:00

Квіткі: 100 тыс.

Даведкі: (29)3778000

"Дельфин"

29 сакавіка, субота:

Rе:Public

(вул. Прытыцкага, 62)

Пачатак: 19:00

Квіткі: 210-400 тыс.

Даведкі: (29)6490888, (29)8517706

Discowox

29 сакавіка, субота:

Бар Tarantino

(вул. Кастрычніцкая, 5)

Аўтарскі праект Габрыэля Купатадзэ

Пачатак: 22:00

Квіткі: 100 тыс.

Даведкі: (29)3778000

Тэатры

"Вечар"

28 сакавіка, пятніца:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пастаноўка паводле п'есы Аляксея Дударава

Рэжысёр спектакля Валерый Раеўскі

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

"На Каляды"

29-30 сакавіка:

Тэатр імя Янкі Купалы, спектакль праходзіць у

Цэнтральным доме афiцэраў

(вул. Чырвонаармейская, 3)

Пастаноўка паводле твора Мікалая Гогаля

Рэжысёр спектакля Мікалай Пінігін

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

Выставы

Сучаснае еўрапейскае мастацтва

Калі знойдзеце:)

Выхадныя 28-30 сакавіка Уладзімір Кубышкін называе даволі беднымі на цікавыя мерапрыемствы. Напрыклад, адзіны варты ўвагі фільм, які прадзюсар знайшоў у беларускай афішы, — “Гатэль “Гранд Будапешт””. Праўда, паказ стужкі ў асноўных кінатэатрах ужо скончыўся і варта чакаць яго з’яўлення ў больш дробных.

“Па-першае, я проста люблю еўрапейскае кіно, — тлумачыць Уладзімір Кубышкін. — Па-другое, мне падаецца, што ў мяне проста няма выбару! Ну, не “Need For Speed” жа мне раіць. Атрымліваецца, што са спісу прапанаваных фільмаў, я знайшоў толькі адзін, на якім спынілася вока: дзякуючы анатацыі, краіне вытворчасці, назве… То бок, я на яго праўда хачу схадзіць!”.

З тэатрамі таксама праблема. Уладзімір прызнаецца, што шукаў які-небудзь “прывоз”, але выхадныя 28-30 сакавіка пройдуць без замежных пастановак. Але, калі схадзіць у тэатр вельмі карціць, то заўсёды можна наведаць “Купалаўскі”.

“Па-першае, проста дакрануцца да беларускай культуры, а па-другое, паглядзець на новы выдатны будынак тэатра, які толькі-толькі пасля рамонту. Ну, і каб на фоне сучасных тэндэнцый не забывацца пра тое, што ёсць класічнае мастацтва, да якога кожны чалавек мусіць хоць раз але дакрануцца. Тым больш, вельмі вялікая верагоднасць таго, што вам гэта спадабаецца!”

А вось з канцэртамі Уладзімір Кубышкін не такі катэгарычны. У пятніцу вечарам ён плануе наведаць бар Tarantino, дзе будзе выступаць кавер-гурт Double C. Па прызнанні прадзюсара, менавіта ў гэтым бары ён сябе адчувае ўтульна, камфортна і спакойна, таму сочыць за раскладам і з задавальненнем бавіць там час. “Да таго ж, гэтыя музыкі робяць сапраўднае свята напрыканцы працоўнага тыдня!” — дадае Уладзімір. Для прадзюсара рэпертуар калектыву — настальгія па брытанскіх гуртах 60-х гадоў. Прычым, выглядае ўсё абсалютна натуральна, жвава і шчыра, без нават дробязных намёкаў на штучнасць.

“У суботу, безумоўна, пайду на канцэрт “Дельфина” ў Re:Public. Ёсць такія музыкі, якія заўсёды будуць выклікаць у мяне павагу. Бо яны плывуць супраць плыні, займаюць менавіта ўсвядомленае палажэнне ў інды-музыцы… Калі пералічваць, то гэта Noice MC, Сяргей Міхалок, менавіта “Дэльфін”… Апроч таго, я ўжо быў на двух яго канцэртах, і мяне парадавалі яго жывыя выступы, драйв і шмат інтэлігентных твараў на танцполе”.

Калі раптоўна не будзе квіткоў, то ў бары Tarantino ў гэты ж час грае гурт Discowox на чале з вакалістам Габрыэлем Купатадзэ, які днямі прэзентаваў дэбютны ЕР (http://euroradio.fm/er-lyuboff-ad-gurta-discowox-kab-sluhach-napyavau-i-ne-zadumvausya) на Еўрарадыё

А вось па выставах Уладзімір Кубышкін не ходзіць, бо, па-першае, не хапае часу, а па-другое, няма асаблівага жадання. Прадзюсар з задавальненнем схадзіў бы на выставу менавіта сучаснага еўрапейскага мастацтва, але падобныя экспазіцыі ў Мінску яму на вочы не трапляюцца. Да таго ж, “хапае і ўласнай выставы ў “Фэйсбук”, — з жартам дадае Уладзімір.

Выдатных вам выхадных!

Фота: Tut.by ды Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі