Дзе пад Мінскам можна пераапрануцца ў данецкага “апалчэнца” (ВІДЭА)
На папулярным рынку можна знайсці і ўніформу, і ружжо з пісталетам, і, натуральна, чорна-аранжавую стужку.
Натуральна, прадаўцы рынку “Поле цудаў”, што ў межах сталічнай кальцавой аўтадарогі, не плануюць нікога ўзбройваць. Аўтаматы і пісталеты — пнеўматычныя. А з уніформы можна знайсці як сучасную, так і нагавіцы з жакетамі часоў Другой сусветнай вайны.
Карацей, для Хэлаўіна можа атрымацца выдатны касцюм.