Дызайнер стварыў шрыфт на базе почырка Янкі Купалы (фота)

Стваральнік купалаўскага шрыфта: Будзе попыт — зробім усіх пісьменнікаў

Незвычайнай распрацоўкай займаўся Павел Мінкевіч. Ён назваў новы шрыфт — Рiasniar. Працаваў дызайнер не адзін, Мінкевічу дапамагала цэлая каманда. На тое, каб стварыць шрыфт, пайшло некалькі месяцаў. Праект прысвечаны 110-годдзю творчасці Песняра, якое будзе адзначацца ў траўні. Асновай для стварэння шрыфта стаў рукапісны варыянт трэцяга зборніка вершаў Купалы "Шляхам жыцця", які захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. На сайце piasniar.by можна паглядзець лічбавую копію рукапіснага шрыфта Янкі Купалы.

Спампаваць шрыфт!

...О так! Я — пралетар!.. (рукапіс Янкі Купалы 1923 года)

...О так! Я — пралетар!.. (напісаны ў фоташопе 17 сакавіка 2015 года)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі