Дырэктар “Раўбічаў” Асташэвіч выконвае абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК

Дырэктар “Раўбічаў” Асташэвіч выконвае абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК

Дырэктар “Раўбічаў” Андрэй Асташэвіч прызначаны выконваючым абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Пра гэта стала вядома 26 красавіка па выніках працоўнай нарады, якая прайшла ў НАК з удзелам кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай. На ёй абмяркоўваліся пытанні і задачы, якія стаяць перад камітэтам. На парадку дня падрыхоўка не толькі да Алімпіядаў 2018 і 2020 гадоў, але і да Еўрапейскіх гульняў 2019-га.

Асташэвіч заявіў, што сярод прыярытэтных накірункаў — “заахвочванне развіцця і прапаганды спорту і фізічнай культуры ў краіне”. Для павелічэння масавасці аматараў фізкультуры, федэрацыі мусяць выбудаваць сістэму падрыхтоўкі, “пачынаючы з масавага набору, заканчваючы кропкавай канцэнтрацыяй рэсурсаў як фізічных, так і матэрыяльных, для заваявання медалёў і папулярызацыі відаў спорту на міжнароднай арэне”, інфармуе газета “СБ. Беларусь сегодня”.

Як вядома, дагэтуль першым віцэ-прэзідэнтам НАК быў Максім Рыжанкоў, які цяпер працуе першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пра Андрэя Асташэвіча вядома, што ён рэгулярна выступае за хакейную каманду кіраўніка дзяржавы. Больш пра яго гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі