Дырэктар мінскай турфірмы падмануў каля 300 студэнтаў

Студэнты падпісалі дамову з Цэнтрам моладзевых падарожжаў і пералічылі па 2000 долараў на рахунак турфірмы. Але цяпер ім прыйшло паведамленне ад кіраўніка кампаніі, што яны не змогуць гэтым летам атрымаць працу ў Штатах. Вярнуць грошы студэнтам паабяцалі ў адпаведнасці з дамовай на працягу паўгода. Агулам студэнты, якія заключылі дамову з фірмай, перавялі на рахункі каля 500 тысяч долараў.



Дакладнае месцазнаходжанне дырэктара Цэнтра моладзевых падарожжаў не вядомае, адзначае БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал АНТ. Па словах маці дырэктара турфірмы, яе сын знаходзіцца ў ЗША.



Пацярпелыя спрабавалі высвятляць, каму належыць рахунак, на які былі пералічаныя грошы. Спецыялісты ім патлумачылі, што гэта рахункі не спонсарскія, а хутчэй за ўсё афшорныя.



Прадстаўнік Міністэрства спорту і турызму заявіў у тэлеэфіры, што пацярпелым варта звяртацца ў міліцыю, каб потым праз суд вяртаць свае грошы. Студэнты пачалі пісаць заявы ў міліцыю.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі