Двое валацугаў ледзь не згарэлі ў закінутым доме ў Брэсце (фота)

Пажар у закінутым двухпавярховым доме па вуліцы Дзяржынскага ў Брэсце адбыўся ўвечары ў пятніцу. На момант прыбыцца выратавальнікаў, якія прыехалі на месца ў 19.00, з памяшкання на першым паверсе ішоў дым. У доме маглі быць людзі, таму пажарныя распачалі пошукі.

У доме знайшлі 46-гадовую жанчыну без пэўнага месца жыхарства і 54-гадовага мужчыну, які мае рэгістрацыю ў Брэсце. Абодва дастаўленыя ў лякарню з апёкамі верхніх дыхальных шляхоў і атручэннем прадуктамі гарэння. Як мяркуецца, гэтыя людзі курылі ў нецвярозым стане і ўчынілі пажар па неасцярожнасці.

Дом нежылы і чакае зносу, усе камунікацыі ў ім адключаныя. Пажар патушылі за сем хвілінаў, перадае прэс-служба Брэсцкага абласного ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі