Двое беларусаў загінулі ў аўтааварыі ў Польшчы

Двое беларусаў загінулі ў аўтааварыі ў Польшчы

Двое грамадзян Беларусі загінулі і адзін пацярпеў у выніку дарожнай аварыі на трасе Варшава — Беласток у Польшчы. Здарэнне адбылося раніцай 25 лютага каля 9.00. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі, легкавік з беларускімі нумарамі сутыкнуўся з грузавой фурай, якая выскачыла на сустрэчную паласу.

У легкавіку было чатыры чалавекі. Апроч траіх беларусаў там быў яшчэ грамадзянін Расіі, ён загінуў. Пацярпелы беларус трапіў у лякарню, яго жыццю нічога не пагражае.

Кіроўца вялікагруза тлумачыць прычыну здарэння тым, што ў яго машыне лопнула кола.

 

Двое беларусаў загінулі ў аўтааварыі ў Польшчы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі