Дваіх пацярпелых у ДТЗ з беларускай маршруткай пад Масквой выпісалі з бальніцы

Дваіх пацярпелых у ДТЗ з беларускай маршруткай пад Масквой выпісалі з бальніцы

Дваіх пацярпелых у ДТЗ з беларускай маршруткай пад Масквой выпісалі з бальніцы. Яшчэ дваім зрабілі аперацыі, двое іншых знаходзяцца пад наглядам лекараў, дваіх чалавек перавялі ў Хімкінскі траўмацэнтр для аказання дапамогі, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося а 4-й гадзіне раніцы на 86-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Паводле звестак ДАІ, кіроўца мікрааўтобуса "Мерсэдэс Спрынтар", які ехаў з Брэсцкай вобласці, заснуў за рулём. У выніку мікрааўтобус сутыкнуўся з фурай. Пацярпелі 8 чалавек — кіроўца і сем пасажыраў (большасць з іх — прадпрымальнікі з Кобрына, Пружанаў, Брэста).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі