Два п'яныя школьнікі ў Мінску хадзілі па аўтамабілях дзеля фота

Два п'яныя школьнікі ў Мінску хадзілі па аўтамабілях дзеля фота

На двух 16-гадовых мінскіх падлеткаў Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганства. 

Як паведамляецца на сайце ведамства, 4 сакавіка адзін з падазраваных запрасіў да сябе ў госці двух сяброў. Там хлопцы выпілі спіртное, якое загадзя набылі ў краме. Каля 4-й гадзіны раніцы яны вырашылі пайсці на вуліцу пафатаграфавацца. Фонам для фотасесіі падлеткі абралі прыпаркаваныя аўтамабілі. Спярша хлопцы сядалі на капоты чужых аўто, а потым пачалі хадзіць па машынах, пераступаючы з адной на другую. Трэці падлетак фатаграфаваў іх.

Шкода, прычыненая ўладальнікам аўтамабіляў, ацэньваецца прыкладна ў 2000 рублёў.

Следчыя падкрэсліваюць, што бацькі падлеткаў не цікавіліся, дзе знаходзяцца іх дзеці пасля 23-й гадзіны.

Два п'яныя школьнікі ў Мінску хадзілі па аўтамабілях дзеля фота

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі