Два гамельчукі напалі на таксіста з нажом

У Гомелі два мужчыны напалі з нажом на таксіста і паранілі яго.  

Як паведамляе БЕЛТА, 28-гадовы кіроўца таксі падвозіў двух пасажыраў на аўтамабілі "Опель Вектра". Калі кіроўца прыпаркаваўся, пасажыры накінуліся на яго і сілай забралі 160 тысяч рублёў (троху больш за 10 долараў). Таксама здабычай нападнікаў стаў відэарэгістратар. Потым нападнікі паранілі мужчыну нажом — праўда, неглыбока.

Таксовец звярнуўся ў міліцыю. Неўзабаве праваахоўнікі высветлілі асобы падазраваных і затрымалі іх. Гэта былі два гамельчукі: аднаму 35 гадоў, другому — 30. На іх пачалі крымінальную справу за рабаванне.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі