Драгічынская пенсіянерка знайшла рарытэтны рэвальвер

Як паведамляе газета “Драгічынскі веснік”, рэвальвер знаходзіўся ў выдатным стане і меў поўны барабан патронаў.  Жанчына кажа, што зброю яна знайшла ў хаце свайго памёрлага бацькі, які пад час Другой сусветнай вайны быў савецкім партызанам.



Мяркуецца, што пасля адпаведнай экспертызы “Наган” адмыслова сапсуюць і перададуць у экспазіцыю Драгічынскага ваенна-гістарычнага музея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі