Дональд Трамп афіцыйна стаў 45-м прэзідэнтам ЗША

Дональд Трамп афіцыйна стаў 45-м прэзідэнтам ЗША

20 студзеня Дональд Трамп прынёс урачыстую прысягу і афіцыйна стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі.

Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Вашынгтоне. Таксама Трамп выступіў з першай афіцыйнай прамовай. Ён заявіў, што Амерыка зноў пачне выйграваць, паабяцаў новыя працоўныя месцы.

Тым часам у Вашынгтоне прайшлі акцыі пратэсту супраць Трампа. Пратэстоўцы разбілі вітрыны ў некалькіх будынках, у тым ліку ў Bank of America. У адказ паліцыя ўжыла слезацечны газ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі