Домрачава ў жывым эфіры не стрымала эмоцый: Я не лаюся

Домрачава ў жывым эфіры не стрымала эмоцый: Я не лаюся

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава ў жывым эфіры не стрымала эмоцый. У нядзелю на чэмпіянаце свету беларуская біятланістка стартавала 27-й, не дапусціла промахаў на чатырох агнявых рубяжах і выйграла срэбра ў гонцы пераследу! Гэта першы медаль пасля яе вяртання ў вялікі спорт.

Калі пасля фінішу да Домрачавай наблізілася тэлекамера, то гледачы пачулі: "Ой, б..! Прабачце, я не лаюся".

Цікава, што ўчора ў гонцы пераследу бронзу заваяваў муж Домрачавай нарвежац Уле-Эйнар Б’ёрндален.

15 лютага на чэмпіянаце свету пройдзе індывідуальная гонка ў жанчын, а на наступны дзень — у мужчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі