"ДНР" заяўляе, што мае права абстрэльваць Дэбальцава пры перамір'і

Так званая "Данецкая народная рэспубліка" лічыць, што мае права абстрэльваць Дэбальцава пасля абвяшчэння перамір'я. Пра гэта заявіў прадстаўнік Мінабароны "ДНР" Эдуард Басурын. Па яго словах, гэты населены пункт знаходзіцца на тэрыторыі "ДНР". Словы Басурына цытуе Reuters.

Прадстаўнік "ДНР" падкрэсліў, што ў іншых раёнах на тэрыторыі Данбаса сепаратысты выконваюць перамір'е, перадае РБК. Раней Басурын, а таксама прадстаўнік ўкраінскага Генштаба Уладзіслаў Селязнёў заявілі, што пагадненне пра спыненне агню ў цэлым выконваецца.


Перамір'е набыло моц апоўначы 15 лютага.

На Данбасе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі