Для БТ тэніс і гімнастыка важнейшыя за топавы футбол?

Для БТ тэніс і гімнастыка важнейшыя за топавы футбол?

Беларускія фан-клубы вядомых англійскіх футбольных камандаў нават звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі. Нагода для звароту: тэлеканал “Беларусь 5” набыў за вялікія грошы правы на трансляцыю англійскай лігі, але замест футбольных жывых эфіраў часам паказвае не вырашальныя спаборніцтвы ў іншых відах спорту. Нават замест нядаўняга матча БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі Еўропы на “Беларусь 5” паказвалі тэніс.

Чаму нават вырашальныя гульні беларускіх грандаў на еўрапейскай арэне не такія важныя, як адзін з этапаў чарговага тэніснага турніру? Чаму правы на трансляцыю АПЛ не выкарыстоўваюцца ў поўнай меры, а шматлікія аматары футбола вымушаныя глядзець некаторыя гульні на замежных пляцоўках? Якія прыярытэты зараз у адзінага спартовага тэлеканала Беларусі? І якія адносіны да англійскага футбола ўвогуле маюць беларусы?

Пра гэта і шмат што яшчэ размаўляем з кіраўніком беларускага фанклуба англійскага “Ліверпуля” Аляксандрам Лапко.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі