Для беларусаў падаражэлі электрычнасць і газ

Савет міністраў сваёй пастановай №41 ад 27 лютага праіндэксаваў субсідаваныя дзяржавай кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Дакумент набывае моц з 1 сакавіка, інфармуе БЕЛТА.

Гэта азначае, што з сённяшняга дня для насельніцтва павялічваюцца кошты на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электра- і цеплавую энэргію.

Тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 сакавіка вызначаны ў памеры 96 424 руб. за 1 Гкал.

Кошт 1 кубаметра прыроднага газу ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых доміках з прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу ў ацяпляльны перыяд вызначаны ў 623,3 руб, у летні перыяд — 2 281,8 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 кубаметра газу незалежна ад сезону складзе 2 281,8 руб.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (не газавага) складзе 18 150 руб. з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 52 400 руб., пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 29 650 руб.

Павысіліся кошты і на звадкаваны газ для жылых дамоў і кватэраў. Так, кошт 1 кубаметра з прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе 9 658,7 руб., летам — 6084 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 кубаметра складзе таксама 6084 руб. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (не газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц вызначаны ў 18 150 руб., пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 51 600 руб., пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 24 250 руб.

Кошт электраэнэргіі ў жылых дамах, абсталяваных электраплітамі, па аднаставачным тарыфе цяпер складае 810 руб. за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе — 567,5 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і 1621,4 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00).

Кошт электраэнэргіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт вызначаны ў 953,8 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) і 2861,4 руб. за 1 кВт.гадз у астатні час сутак.

Электраэнэргія, за выключэннем указанай вышэй, па аднаставачным тарыфе будзе каштаваць жыхарам 953,8 руб. за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе — 667,7 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і 1907,6 руб. за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00).

Фота — nur.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі