Дэпутаты падтрымалі новы закон аб прызыве ў беларускае войска

Дэпутаты падтрымалі новы закон аб прызыве ў беларускае войска

26 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі ў першым чытанні законапраект пра адтэрміноўку ад войска. Перад гэтым у сваім выступе міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў пра востры недахоп прызыўнікоў. У выпадку прыняцця закона войска атрымае дадаткова да 5 тысяч маладых людзей, адзначыў ён.

Як вядома, законапраект выклікаў дыскусіі (сярод спрэчных момантаў — адтэрміноўку ад войска будуць даваць толькі адзін раз, а тых, хто праігнараваў прызыў без законных падставаў, могуць не прымаць на дзяржаўную службу). У інтэрнэце супраць яго былі сабраныя 10 тысяч подпісаў.

За прыняцце праекту закону прагаласаваў 91 дэпутат, 3 — супраць, 6 не галасавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі