Дэпутат Навумовіч у Савеце Еўропы: У нас няма палітвязняў, а ёсць парушальнікі

Дэпутат Навумовіч у Савеце Еўропы: У нас няма палітвязняў, а ёсць парушальнікі

Прадстаўнік дэлегацыі Арменіі ў ПАСЕ пацікавіўся дэпутата беларускага парламента Андрэя Навумовіча, як ён ставіцца да затрымання ў нашай краіне блогера Андрэя Лапшына і да рашэння выдаць яго ўладам Азербайджана.

Пытанне прагучала падчас слуханняў па тэме “Сітуацыя ў Беларусі” ў Камітэце па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы 24 студзеня.

Навумовіч: “Пастаўленае вамі пытанне патрабуе аб’ектыўнага вывучэння, каб можна было сёння даць дастаткова ўзважаную і аб’ектыўную аналітыку. Хачу толькі адзначыць, што ў Беларусі няма палітычных зняволеных, а ёсць грамадзяне, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

З дэпутатам не пагадзіўся юрыст Валянцін Стэфановіч. Па яго словах, беларускія праваабаронцы не падтрымліваюць саму практыку арыштаў блогераў, якія сваімі дзеяннямі не наносілі ніякай шкоды ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы.

Стэфановіч: “А тым больш, мы не згодныя з выдачай у краіну, якая заяўляе пра сваю гатовасць да крымінальнага пераследу такіх блогераў”.

Па словах Стэфановіча, такая практыка выдачы падаецца яму амаральнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі