Дэпардзьё: Беларусь нагадвае Швейцарыю, але яна больш чыстая і цікавая

Дэпардзьё: Беларусь нагадвае Швейцарыю, але яна больш чыстая і цікавая

Пасля ліпеньскай паездкі ў Беларусь вядомы французскі кінаактор Жэрар Дэпардзьё выказаў намер прадаць усю маёмасць у Францыі, каб жыць у нашай краіне. Тады французу паказалі некалькі сельгасвытворчасцяў пад Мінскам, частавалі дранікамі, скваркамі з маладой бульбай.

Сярод іншага актор і бізнэсовец сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён наведаў рэзідэнцыю кіраўніка дзяржавы і разам з ім касіў траву. У інтэрв'ю беларускім журналістам Дэпардзьё распавёў пра сваё ўражанне ад Беларусі.

"Беларусь зрабіла на мяне незвычайнае ўражанне. Так, яна нагадвае Швейцарыю, але з'яўляецца больш чыстай і цікавай краінай. Я быў здзіўлены якасцю жыцця беларусаў. Бачыў людзей, іх дамы. Відаць, што людзі шчаслівыя і ганарацца сваёй дзяржавай. Раней я чуў з СМІ пра Беларусь як пра краіну, дзе цяжка жыць, дзе кіруе дыктатар. Аднак, калі сустрэўся з прэзідэнтам Лукашэнкам, асабіста пераканаўся ў адваротным. А яшчэ ў тым, што такія журналісты — ідыёты, тыя, хто ў такім негатыўным ключы гавораць пра Беларусь" — перадае тэлеканал СТВ словы Дэпардзьё.

Напрыканцы мінулага тыдня ў часопісе Le Figaro TV Magazine з'явілася інтэрв'ю актора, у якім ён заявіў, што бліжэйшым часам хацеў бы пажыць у Беларусі, сярод сялян.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі