Давыдзька назваў беларускіх заўзятараў у Львове "юнымі нацыстамі"

Давыдзька назваў беларускіх заўзятараў у Львове "юнымі нацыстамі"

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, давераная асоба кіраўніка дзяржавы на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах, Генадзь Давыдзька ў праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1" гнеўна раскрытыкаваў паводзіны беларускіх фанатаў, якія 5 верасня прыехалі ў Львоў на адборачны футбольны матч Еўра-2016 Украіна — Беларусь.

"Што гэта за братанні ўкраінскіх і беларускіх фанатаў? — цытуе словы Генадзя Давыдзькі "Прессбол". — Вось тут у "Народнай волі" гэтыя ружовыя соплі пра матч у Львове. Што гэта за салідарнасць беларусаў і супраць каго? Што ім зрабіла Расія?".

Паводле слоў Давыдзькі, яго цікавіць "гэтая маленькая частка людзей". "Што гэтыя юныя манкурты маюць супраць Расіі, супраць сённяшняй расійскай моладзі, супраць культуры расійскай? Што, на нас пруць іх танкі? Чаму нашу краіну прадстаўляюць юныя нацысты? Куды глядзіць Беларуская федэрацыя футбола?" — такія пытанні задаваў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі ў эфіры згаданай праграмы.

Нагадаем, на футбольны матч у Львоў прыехалі тысячы беларускіх заўзятараў. Амаль усе яны мелі бел-чырвона-белыя сцягі, што было відаць падчас тэлетрансляцыі футбольнага матча.

Фота: nn.by, bymedia.net

Давыдзька назваў беларускіх заўзятараў у Львове "юнымі нацыстамі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі