Дачка Івана Кулікова трапіла ў псіхіятрычную лякарню

Па яго словах, Алена некалькі дзён была ў Маскве пасля допыту ў Мінску. Аднак стан яе здароўя выклікаў сур'ёзны непакой, і жанчыне некалькі разоў выклікалі лекара. Па словах Уладзіміра Кулікова, урэшце Алена вымушаная была легчы ў лякарню, бо ў яе разьвіўся псыхічны разлад.

Нагадаем, што яе бацьку, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Івана Кулікова звінавацілі ў крадзяжы ў буйным памеры, здзейсненым праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. 61-гадовага доктара фізіка-матэматычных навук вінавацяць, што за 8 гадоў (2000—2008) ён скраў 22,3 млн рублёў, аформіўшы двух фіктыўных работнікаў. Уладзімір Кулікоў у каментары адзначыў, што ягонага бацьку вінавацяць у тым, быццам ён штомесяц краў каля 39 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі