Да звольненага настаўніка гісторыі са Смаргоні прыйшлі сілавікі

Андрэй Пятроўскі / uosm.ucoz.ru​
Андрэй Пятроўскі / uosm.ucoz.ru​

Да настаўніка гісторыі з Смаргоні Андрэя Пятроўскага, якога днямі звольнілі з гімназіі за аповед пра бел-чырвона-белы сцяг, прыйшлі сілавікі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на педагога.

Пытанні да яго ўзніклі ў сувязі з "распальваннем сацыяльнай варожасці", патлумачылі педагогу прадстаўнікі праваахоўных органаў. Яны правялі агляд і канфіскавалі ў настаўніка старэнькі ноўтбук, планшэт, флэшкі і ягоны смартфон.  На руках у іх была санкцыя пракурора.

Наколькі зразумеў настаўнік, крымінальнай справы ў дачыненні да яго пакуль няма, ідзе праверка.

46-гадовы Андрэй Пятроўскі застаўся без працы пасля таго, як расказаў на ўроку грамадазнаўства ў 11-м класе пра бел-чырвона-белы сцяг. Тэмай урока былі міжнародныя адносіны. Дзеці задавалі пытанні, у тым ліку і пра сцяг, настаўнік адказваў.

"Многія не ведаюць нават, што ў нас некалі былі іншыя сімвалы. Дзеці пытаюцца, дык мне што, не адказваць?" — тлумачыў журналістам пасля звальнення Пятроўскі.

Адзін з вучняў — сын мясцовай чыноўніцы — запісаў тое, што было на ўроку, і выклаў запіс у "сямейны чат". Пасля гэтага ў настаўніка пачаліся праблемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі