Да канца года ў Беларусі плануюць павысіць працоўныя пенсіі

Да канца года ў Беларусі плануюць павысіць працоўныя пенсіі

Да канца года ў Беларусі плануецца чарговае павышэнне працоўных пенсіяў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце ведамства.

Паводле спецыяліста, пераразлік працоўных пенсій робіцца з улікам росту сярэдняга заробку ў краіне ў межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пры гэтым прадстаўнікі Мінпрацы нагадваюць, што фінансаванне пенсійных выплатаў забяспечваецца абавязковымі страхавамі ўнёскамі, якія адлічаюцца з фонду заробкаў. Таму індэксацыя пенсіяў не прывязаная да ўзроўню інфляцыі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі