Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў пра сваю траўму: Мяне быццам сурочылі

Еўрарадыё паразмаўляла з цяжкаатлетам, алімпійскім чэмпіёнам Пекіна Андрэем Арамнавым, які не здолеў выступіць на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Паўднёвай Карэі. Спартсмен распавёў, што "прывёз" траўму яшчэ з дому, інакш "выйграў бы на адной назе"
Андрэй Арамнаў: "Я траўміраваў нагу, сцягно. Пацягнуў я яе яшчэ дома, а там ужо "дабіў" да канца. Не ведаю, што там мышца ці што, унутры баліць. Дома ўжо будзем глядзець".

На пытанне пра тое, як ён ацэньвае вынік пераможцаў у вагавай катэгорыі да 105 кг, у якой мусіў выступаць, цяжкаатлет адказаў так:

"Я бы выйграў на адной назе. Я гэтыя вагі па два разы падымаў. Перамога была б за мной, але не атрымалася, не давёў да старту. Але згадзіцеся, што немагчыма доўга трэніравацца ў такім напружанні. Як быццам сурочылі мяне".

Арамнаў бачыў, як на нашую штангістку Семшат Туляеву звалілася штанга і кажа, што з ім таксама здараўся такі выпадак.

Андрэй Арамнаў:
"Са штангісткай усё ў парадку. Я ў жыцці таксама так падаў. Але дзякуй богу ні аднога штангіста так яшчэ не забіла".




Нагадаем, на чэмпіянаце свету перамог 27-гадовы паляк Марцін Далэнга з сумай 421 кілаграм (рывок 195 кг + штуршок 226 кг). На Алімпіядзе ў Пекіне Андрэй Арамнаў узяў у рыўку 200 кг і ў штуршку 236 кг, набраўшы ў суме рэкордныя 436 кг. А вось на чэмпіянаце Беларусі ў кастрычніку Арамнаў, які, праўда, выступаў у катэгорыі звыш 105 кілаграмаў і перамог, узяў у рыўку 190 кг і ў штуршку 220 кг.  



Фота — ironworld.ru, Sportmediaset.it

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі