Цярэшчанка падаў заяву ў міліцыю з просьбай расследаваць інцыдэнт у кавярні

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка падаў заяву ў міліцыю з просьбай расследаваць інцыдэнт у кавярні "Грунвальд", піша сайт "Беларуская праўда".

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 жніўня пасля выпітай шклянкі соку палітыку стала кепска, яго шпіталізавалі ў 3-ю клінічную лякарню Мінску. Лекары кажуць пра алергічны шок. Тым часам атачэнне палітыка не выключае, што Віктара Цярэшчанку маглі паспрабаваць атруціць.

Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню (фота)

Фота: belprauda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі