ЦВК за два пасяджэнні адмовіў у рэгістрацыі 33 інцыятыўным групам з 55

ЦВК за два пасяджэнні адмовіў у рэгістрацыі 33 інцыятыўным групам з 55

За два пасяджэнні (15 і 19 траўня) Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі 33 з 55 заяўленых груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцкія выбары. Большасць кандыдатаў, якія не прайшлі першае сіта выбарчай кампаніі — прыхільнікі Мікалая Статкевіча, так званыя "кандыдаты пратэсту". 

Трэцяе пасяджэнне ЦВК па разглядзе ініцыятыўных груп пройдзе 20 траўня — у апошні з вызначаных законам дзён для рэгістрацыі прэтэндэнтаў. У сераду будуць разглядаць дакументы, якія падалі старшыня БСДГ Сяргей Чэрачань, экс-банкір Віктар Бабарыка, экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала, "кандыдаты праймерыз" Вольга Кавалькова, Юрый Губарэвіч і Мікалай Казлоў, жонка блогера Святлана Ціханоўская ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі