Святлана Ціханоўская прызначыла пяцёх прадстаўнікоў і дарадцаў

Святлана Ціханоўская прызначыла пяцёх прадстаўнікоў і дарадцаў

Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў. Алана — актывістка "Моладзевага блока", сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета.

Таксама Ціханоўская заявіла, што падтрымлівае працу грамадскай Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвае змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1994 года. Старшыня камісіі — Мечыслаў Грыб, а каардынуе яе працу Анатоль Лябедзька. Абодва яны сталі прадстаўнікамі Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе. 

Сваім старэйшым палітычным дарадцам Ціханоўская абвясціла Аляксандра Дабравольскага, які ўваходзіць у кіраўніцтва АГП. Ён з'яўляецца дырэктарам усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў. 

Дарадцам па міжнародных адносінах Ціханоўскай стаў Франак Вячорка — журналіст, выкладчык каледжа Еўропы, аналітык Атлантычнага савета, віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network.

Раней Ціханоўская абвясціла юрыста Гары Паганяйла сваім прадстаўніком па правах чалавека, а эканаміста Алеся Аляхновіча — прадстаўніком па эканамічных рэформах.

Святлана Ціханоўская прызначыла пяцёх прадстаўнікоў і дарадцаў
Франак Вячорка / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі