Ці праўда, што прадпрымальнікі масава адмаўляюцца ад працы на рынках

На мінскіх “Жданах” амаль ад кожнага “іпэшніка”, які гандлюе вопраткай і абуткам, можна пачуць пра спыненне працы пасля 1 сакавіка. Маўляў, неабходнасць афармляць дарагія сертыфікаты на тавар зробіць гандаль нявыгадным. Кажуць таксама, што шмат хто ужо звярнуў бізнэс, альбо пераключыўся на Расію.

Еўрарадыё запыталася, якая сітуацыя на іншых рынках краіны. У іх адміністрацыях кажуць, што пакуль усё не так страшна.

Маладзечна

“Закрываюць кропкі. Палова ўжо закрылася. Магчыма, нават і больш. Але палова —дакладна. Напісалі заявы аб спыненні дзейнасці. З 1 чысла мы яшчэ працуем. У нас тут шмат што — аўтазапчасткі, будаўнічыя матэрыялы — яны працуюць. Не толькі вопратка у нас падаецца”.

Гомель

“Калі ў двух словах, то пакуль заявы на спыненне дамоваў масава не паступалі. Адзінкавыя выпадкі, якія заўсёды ёсць. Па чутках, людзі чакаюць 1 чысла і, калі указ пачне дзейнічаць, то усе масава будуць адмаўляцца ад дамоваў, спыняць працу. Гэта па чутках так”.

Барысаў

“Хто хацеў гандляваць, тыя гандлююць сваім усім. Павільёны працуюць. Пакуль пра масавае закрыццё не чуваць нічога. Што будзе пасля 1 сакавіка — я не ведаю. Тэлефануйце бліжэй да вясны, праз тыдзень. Цяпер усё ціха. Ні кантралёры, ні адміністратары, ніхто нічога не кажа”.

Смаргонь

“У нас усе спадзяваліся, што указ адменяць. Былі такія размовы… Але ўжо вось два прадпрымальнікі закрыліся. Пакуль людзі не ведаюць, што рабіць. Шмат хто збіраецца закрывацца. З 1 сакавіка. Прынамсі, размовы ідуць такія. Але пакуль гандлююць”.

Ваўкавыск

“Нічога не магу сказаць. На дадзены момант усе гандлёвыя кропкі працуюць. У нас працуюць. А што будзе потым, я не ведаю. Цяпер прадпрымальнікі працуюць, падаткі плацяць, арэнду таксама. А што будзе далей — я не ведаю”.

У чым праблема:

З 1 сакавіка ўступаюць у сілу змены, прапісаныя ва указе кіраўніка краіны №222. Паводле яго, гандляры вопраткай і абуткам на рынках павінны мець да кожную адзінку тавару адмысловы сертыфікат якасці, які можна атрымаць у адпаведных органах сертыфікацыі. Прадпрымальнікі наракаюць на высокі кошт сертыфікатаў і сцвярджаюць, што пасля ўступлення ў сілу указа іх дзейнасць стане нерэнтабельнай.

Чытайце таксама наш рэпартаж з рынка ў Ждановічах На "Жданах" са зніжкамі распрадаюць не толькі тавар, але і гандлёвыя кропкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі