Чыноўнікі цэлы год раскрадалі будматэрыялы з "Чыжоўка-Арэны"

На іх пачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры.



Кіраўнікі буйных будаўнічых прадпрыемстваў Мінску будавалі сабе катэджы за бюджэтныя сродкі, накіраваныя на будаўніцтва культурна-забаўляльнага спартовага комплексу ў сталічным раёне Чыжоўка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах ГУБЭП МУС Вераніку Пасмецьеву.



Па звестках праваахоўнікаў, у злачынную групу ўваходзілі кіраўнікі і работнікі ААТ "Мінскпрамбуд" і КУП "Упраўленне камунальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама". Ад лістапада мінулага года яны раскрадалі будаўнічыя матэрыялы — арматуру, цэглу, пясок, цэмент, мяккія дахавыя матэрыялы, тынкоўку і піламатэрыялы. Агульная сума скрадзенага складае 30 мільёнаў рублёў.  



Скрадзеныя будматэрыялы, кажуць следчыя, сістэматычна вывозіліся на будаўніцтва катэджаў у вёску Загор'е Смалявіцкага раёна, пасёлак Азярцо і вёску Тарасава Мінскага раёна. Следства яшчэ высвятляе, хто дапамагаў у крадзяжы будаўнічых матэрыялаў.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі