Чудзянцоў: Міліцыя паводзілася адносна карэктна

Разам з ім былі адпушчаныя яшчэ пяцёра журналістаў, у чым, як адзначае Чудзянцоў, "асаблівую ролю адыграў начальнік прэс-службы ГУЎС Мінска Аляксандр Ластоўскі".

Карэспандэнт РСН заўважыў, што "гэтым разам міліцыя паводзілася адносна карэктна, аднак калі я заявіў ім пра тое, што з'яўляюся журналістам і знаходжуся на працы, мяне тым не менш праводзілі ў аўтобус пад рукі".

У РУЎС Цэнтральнага раёна Мінска, па дадзеных журналіста, застаюцца яшчэ каля 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі каля будынка беларускага КДБ. "Фармальна яны не затрыманыя. З імі праводзяць прафілактычную размову і, магчыма, іх ужо сёння адпусцяць", — перадае РСН словы Чудзянцова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі