Чавусаў: ЦВК вырашыла ўскладніць апазіцыі задачу па зборы подпісаў

Апазіцыя перастала танчыць рытуальныя танцы вакол ідэі адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў і распачала актыўную падрыхтоўку да будучых прэзідэнцкіх выбараў — гэта і падштурхнула Цэнтрвыбаркам перанесці дату выбараў на месяц раней. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў палітолаг Юрый Чавусаў.

Чавусаў: “Па рэгіёнах ездзяць Лябедзька, Караткевіч, Шульган збірае з’езд дармаедаў — апазіцыя, уласна кажучы, увайшла ў актыўную фазу перадвыбарчай кампаніі. Тут спрацаваў эфект, які быў у 2005 годзе ў кангрэса Мілінкевіча: калі яго вылучылі, то ўлады вырашылі даць менш часу на падрыхтоўку і прызначылі кампанію раней за той тэрмін, які падаваўся найбольш рэальным”.

ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка

Перанос даты выбараў на месяц ускладняе задачы апазіцыі, лічыць Чавусаў. Найперш таму, што цяпер кампанія па зборы подпісаў за вылучэннем кандыдатам у прэзідэнты прыпадае на самы пік сезону адпачынкаў — ліпень-жнівень.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі