Частка гомельскіх дэмакратаў адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах

Правае крыло гомельскай кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў здымае сваіх кандыдатаў у дэпутаты і адклікае сябраў акруговых камісіяў. Такое рашэнне было прынятае на сённяшнім пасяджэнні.
Як паведамляе БелаПАН, шэсць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты напісалі заявы аб адмове ўдзельнічаць у выбарах, сем сябраў акруговых выбарчых камісіяў-сябраў АДС, таксама адмовіліся працягнуць працу ў камісіях.

Гомельскія дэмакраты вырашылі праводзіць агітацыю супраць кандыдатаў ад улады і весці кампанію байкоту выбараў.

Агулам у Гомельскай вобласці зарэгістраваныя 12 кандыдатаў ад АДС, шэсць з іх - сябры Партыі камуністаў Беларускай - пакуль не падтрымалі рашэнне кааліцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі