Чарговы землятрус у Італіі прынёс сур’ёзныя разбурэнні
![Чарговы землятрус у Італіі прынёс сур’ёзныя разбурэнні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/norcha.jpg.webp?itok=Eq-QhL53)
Чарговы землятрус здарыўся ў цэнтральнай Італіі — яго магнітуда 6,6, паведамляе ВВС са спасылкай на Геалагічную службу ЗША і Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад Перуджы, у шасці кіламетрах ад невялікага гарадка Норча. Ад падземных штуршкоў у Норчы разбураны сабор Святога Бенедзікта і некалькі іншых будынкаў. Штуршкі адчуваліся таксама ў Рыме і Фларэнцыі.
Цяперашняму бедству папярэднічалі моцныя штуршкі, якія разбурылі некалькі пабудоваў у Перуджы і Норчы. Звестак пра пацярпелых і ахвяраў няма.
У жніўні гэтага года ў цэнтры Італіі адбыўся моцны землятрус, які забраў жыцці 290 чалавек.