Чальцы прафсаюза РЭП паведамляюць пра ўзлом свайго сайта

Чальцы прафсаюза РЭП паведамляюць пра ўзлом свайго сайта

Чальцы незалежнага прафсаюза РЭП паведамляюць, што іх сайт praca-by.info узламаны. Зламыснікі змянілі ўсе паролі доступу, таму рэдакцыя сайту цяпер не можа кантраляваць змест сайта.

"Калі на ім зараз з'явяцца заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу ці дзіцячае порна — мы не маем да гэтага ніякага дачынення", — піша ў Фэйсбуку Андрэй Стрыжак.

Рэдакцыя сайта працуе над аднаўленнем доступу, але пакуль што безвынікова. 

Прафсаюз РЭП мяркуе, што ўзлом сайта — "частка атакі на прафсаюз, якая пачалася 2 жніўня з ператрусаў і крымінальнай справы і перарасла ў масавыя допыты сябраў прафсаюза". На сёння следчыя выклікалі па "справе прафсаюзаў" больш за 150 чальцоў РЭП з усёй Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі