CAS: беларускія канаісты не едуць на Алімпіяду ў Рыа

CAS: беларускія канаісты не едуць на Алімпіяду ў Рыа

Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) пакінуў у сіле рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) аб дыскваліфікацыі на год мужчынскай зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту.

У паведамленні гаворыцца, што ICF ўжо пераразмеркаваў квоты беларускіх атлетаў, і калі вярнуць іх назад, то гэта нанясе шкоду іншым нацыянальным федэрацыям па веславанні на байдарках і каноэ.

Суд не прыняў да ўвагі ніякія факталагічныя дадзеныя, прадастаўленыя беларускім бокам, якія сведчаць аб невінаватасці на дадзены момант ўсіх чальцоў беларускай дэлегацыі. Быў таксама праігнараваны факт дасягнутай дамоўленасці аб дазволе падаўжэння рэгістрацыі заяўкі беларускай дэлегацыі, што дазваляла дапусціць нашых атлетаў да Алімпіяды-2016.

Само слуханне ў CAS па справе аб дыскваліфікацыі мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні адбудзецца не раней за жнівень. Пра гэта паведамляе сайт НАК Беларусі.

Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко абураны рашэннем арбітражнага суда:

“Рашэнне прынамсі абсурдна, выклікае абурэнне. У любым выпадку, мы будзем працягваць змагацца за гонар і правы нашых спартсменаў. Для дыскваліфікацыі мужчынскай каманды па веславанні на байдарках і каноэ няма ніякіх падставаў. Няма абгрунтаваных прэтэнзіяў ні з боку Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, ні з боку судовых органаў Францыі. Я перакананы ў праваце і чысціні нашых атлетаў, якія заслужылі права выступіць на летніх Гульнях”, —  каментуе сітуацыю міністр.

Паводле яго слоў, усе меры, якія прадпрымае беларускі бок, дапамогуць дамагчыся справядлівасці, і “мы будзем патрабаваць кампенсацыі не толькі маральнага, але і матэрыяльнага ўрону”, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі