Цапкала: "Часам дастаткова рабіць папулярную тэхналогію, і яе купяць"

Цепкало: "Иногда достаточно делать популярную технологию, и её купят"

Валерый Цапкала больш не дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій". Ён кіраваў ПВТ больш за 11 гадоў. Але 2 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб вызваленні Цапкала ад пасады. Успамінаем яго апошнія выказванні пра ІТ-бізнес.

Цапкала пра форум у Давосе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

"Нашым традыцыйным сектарам эканомікі было б карысна паслухаць. Гаворка ўжо ідзе не пра тое, што без выкарыстання ІТ немагчыма эфектыўна кіраваць вытворчасцю, арганізоўваць бізнес-працэсы, працаваць з пастаўшчыкамі і ажыццяўляць збыт прадукцыі. Гаворка пра тое, што калі ў найбліжэйшы час нашы прадпрыемствы традыцыйных галін не пройдуць лічбавую трансфармацыю — ім проста не вытрымаць канкурэнцыі, не выжыць у новым сучасным свеце".

На форуме "Бізнес будучыні" пра будучыню ІТ:

"Хутка ўваход у ІТ-бізнес будзе занадта дарагім. Карэнным чынам зменіцца медыцына, будуць сканаваць ДНК, і на базе гэтай інфармацыі лячэнне будзе максімальна персаналізаваным".

На форуме "Бізнес будучыні" пра стартапы і іх манетызацыю:

"Не трэба факусавацца на тым, як вы збіраецеся рабіць грошы, часам досыць рабіць папулярную тэхналогію, і яе купяць. Калі гэта камусьці трэба, то гэтым трэба займацца".

Папярэдні тэзіс Валерый Цапкала выказвае не першы раз. Вось што ён казаў на сустрэчы са студэнтамі БДПУ:

"Калі казаць пра нашых хлопцаў і дзяўчат, якія дабіліся каласальнага поспеху — Viber, MSQRD, World of Tanks, Maps with Me, — то смела можна казаць пра тое, што яны змаглі прадбачыць будучыню. Свет IT скараецца метадам спроб і памылак, тут самае важнае — верыць у тое, што ты робіш. Многія эксперты кажуць, што перш чым рабіць стартап або адкрываць кампанію, трэба абавязкова падумаць аб манетызацыі. Наш вопыт паказвае, што гэта неабавязкова".

Пра антыкрызісную стратэгію ПВТ:

"Антыкрызісная стратэгія парку заключаецца ў тым, што мы ў асноўным праводзім сходы і брэйнстормінгі з нашымі асноўнымі, так званымі якарнымі, кампаніямі-рэзідэнтамі. Пачаўся і больш актыўны знешні прамоўшн. Цяпер мы вядзем актыўныя перамовы з Bosch, нядаўна з намі звязвалася кампанія Apple, мы вялі і вядзем актыўныя перамовы аб супрацоўніцтве з Microsoft. Запрашаем патэнцыйных кліентаў. Была індыйская дэлегацыя, дзелавыя асобы Катара, Саудаўскай Аравіі. У 2009 годзе заказчыкамі парку сталі кампаніі з 50 краін свету. Першыя кантракты былі заключаныя з кампаніямі з Бельгіі, Іспаніі, Люксембурга, Японіі і Тайваня. Можна канстатаваць, што нашы рухі даюць эфект, хай і не імгненны. Іншага шляху няма, акрамя як рухацца на знешнія рынкі і весці больш актыўную маркетынгавую палітыку".

Цапкала быў у камандзе Лукашэнкі ў 1994 годзе і кіраваў яго штабам. Працаваў у МЗС і быў паслом Беларусі ў ЗША. З 2002 па 2005 год быў памочнікам прэзідэнта. У кастрычніку 2005 года стаў дырэктарам адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій.