Былога беларускага палітвязня арыштавалі ў Кіеве, яму пагражае турма

Былога беларускага палітвязня арыштавалі ў Кіеве, яму пагражае турма

Былога беларускага палітвязня Васіля Парфянкова арыштавалі ў Кіеве, яму пагражае да 4 гадоў турмы. Беларус, які нядаўна атрымаў украінскае грамадзянства, удзельнічаў у пагроме аддзялення "Альфа-банку" ва ўкраінскай сталіцы, інфармуе Радыё Свабода.

Васіль Парфянкоў — баец добраахвотніцкага батальёну АУН ("Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў"), ваяваў на Данбасе, быў паранены. На відэа з пагрому можна пабачыць падабенства аднаго з удзельнікаў з Парфянковым.

Камандзір батальёну Мікола Каханіўскі сказаў Свабодзе: "Васіль не зрабіў ніякага разбою, ён дзейнічаў паводле ўказання свайго камандзіра, гэта значыць мяне. Я ўзяў на сябе адказнасць за гэтую акцыю". Цяпер Каханіўскі рыхтуе заяву аб прызнанні Васіля Парфянкова палітвязнем.

Васіль Парфянкоў — адзіны, каго затрымалі ў сувязі з пагромамі. Яго абвінавачваюць у хуліганстве, здзейсненым групай асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі