Вы тут

Будзе пададзеная паўторная заяўка на правядзенне шэсця ў Дзень Волі

Фота: Еўрарадыё

У Мінгарвыканкам будзе пададзеная паўторная заяўка на правядзенне 25 сакавіка шэсця ў Дзень Волі. На першую заяўку Мінгарвыканкам даў адмоўны адказ (нібыта, быў перададзены не ўвесь пакет неабходных дакументаў, што аспрэчваюць арганізатары).

Як інфармуе БелаПАН, аргкамітэт святкавання Дня Волі мае намер правесці акцыю ў ранейшым фармаце. Збор яе ўдзельнікаў запланаваны на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук, шэсце мусіць адбыцца па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы. Мітынг праводзіць не плануецца. Арганізатары вулічнай акцыі будуць прапаноўваць кіраўніцтву Мінгарвыканкама правесці сустрэчу, каб абмеркаваць фармат шэсця.

Адзначым, што ў аргкамітэт па святкаванні Дня Волі ўваходзяць Партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, рух "За Свабоду", рух салідарнасці "Разам", аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. З пачатку 1990-х у беларускай сталіцы праходзяць традыцыйныя вулічныя акцыі на ўгодкі гэтай падзеі.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі