Будаўніцтва МКАД-2 завершыцца да 1 студзеня 2017 года

Будаўніцтва МКАД-2 завершыцца да 1 студзеня 2017 года

Будаўніцтва Мінскай другой кальцавой аўтадарогі (МКАД-2) завершыцца да 1 студзеня 2017 года. Там ідуць актыўныя работы. Пра гэта 20 траўня заявіў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, інфармуе БЕЛТА.

Агульная працягласць МКАД-2 — амаль 160 км. Цалкам будаваць новую магістраль не трэба, паколькі ў яе склад былі ўключаныя існуючыя трасы М-1, М-2 і Р-80. Мяркуецца, што МКАД-2 дапаможа разгрузіць сталіцу, перанакіруе транзітную плынь аўтамабіляў.

Тэлеканал АНТ адзначае, што ў Міністэрстве транспарту і камунікацый абверглі чуткі пра магчымае замарожванне будаўніцтва. Сцвярджаецца, што праблемаў са сродкамі няма. Ад самага пачатку фінансаванне было запланаванае не ў поўным аб'ёме. Цяпер жа фінансавыя пытанні вырашаюцца сумесна з Банкам развіцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі