Бубнач IQ48 Антон Мацулевіч вылецеў у Лос-Анжэлес на ўручэнне прэміі Грэмі

Бубнач IQ48 Антон Мацулевіч вылецеў у Лос-Анжэлес на ўручэнне прэміі Грэмі

3-га лютага намінант на прэмію "Грэмі" бітмэйкер Tony Fadd, ён жа бубнач беларускага гурта IQ48 Антон Мацулевіч, паляцеў у Лос-Анжэлес. Пра гэта ў фэйсбук паведамляе кіраўнік сайта Experty.by Зміцер Безкаравайны, які сустрэў Антона непасрэдна ў аэрапорце. 

Сама цырымонія адбудзецца 15 лютага. Песня "Trap Queen" з бітам аўтарства Антона, якую выконвае ўзыходзячая зорка амерыканскага рэпа Fetty Wap, можа перамагчы ў катэгорыях "Лепшая рэп-песня" і "Лепшы рэп-выступ". Канкурэнцыю Антону і Фэці складуць Дрэйк, Кендрык Ламар, Нікі Мінаж, Канье Уэст і іншыя. 


Некалькі месяцаў таму Мацулевіч стаў хіп-хоп прадзюсарам года паводле прэстыжнай амерыканскай хіп-хоп-прэміі ВET Hip Hop Awards. За год кліп на песню "Trap Queen" атрымаў больш за 370 мільёнаў праглядаў. 

 

Тым часам прадзюсар цырымоніі Кен Эрліх распавёў, што падчас "Грэмі" Лэдзі Гага выканае папуры з песень Дэвіда Боўі. Цікава, што выступ спявачкі быў запланаваны яшчэ да яго смерці. Але пасля сумнай навіны стала ясна, што без нумара-прысвячэння "Грэмі" не абыдзецца. Па словах Эрліха, самыя розныя артысты падыходзілі да яго з прапановай выканаць творы Боўі. Але найлепшым кандыдатам на гэтую ролю стала Лэдзі Гага. Вядома, што нумар будзе цягнуцца каля сямі хвілін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі