Брытанія падняла трывогу з-за расійскіх самалётаў

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на брытанскае міністэрства абароны.



Знішчальнікі былі паднятыя з базы Каралеўскіх ВПС Лючарз ў Шатландыі. Неўзабаве пасля гэтага расійскія ваенныя самалёты змянілі курс.



Прадстаўнік брытанскага абароннага ведамства паведаміў, што за апошні год такія сігналы трывогі паступалі не менш за восем разоў. Кожны раз прычынай трывогі станавіліся расійскія самалёты. Праўда, адзначаюць брытанскія вайскоўцы, расійскія самалёты ніколі не ўваходзілі ў брытанскую паветраную прастору без дазволу.



Фота — Getty

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі