Брэстаўчанін аздобіў капот свайго аўто вялізнай “Пагоняй” (фота)

Вялікі герб на капоце мае ўнізе класічную стужку, на ёй навацыя ад гаспадара легкавіка, подпіс “BREST”.



Малафарматныя “Пагоні” і бел-чырвона-белыя сцяжкі на Брэстчыне — з’ява даволі распаўсюджаная. Найбольш часта сустракаюцца  класічныя гербы “Пагоня”. Бываюць і варыяцыі. Прыкладам, сустракаюцца бел-чырвона-белыя сцяжкі з надпісам “Жыве Беларусь!”.



Аўтааматары аддаюць перавагу здымным нацыянальным гістарычным беларускім сімвалам на магнітнай аснове. Гэта дазваляе без заўвагаў прайсці тэхнічны агляд.



Нагадаем, што герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг былі дзяржаўнымі ў Беларусі ў 1991-1995 гадах. Яны былі адмененыя на рэферэндуме, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі