Брэстаўчанін абстраляў з пнеўматычнай вінтоўкі тры аўтамабілі

Яны паведамілі, што невядомы з пнеўматычнай вінтоўкі пашкодзіў аўтамашыны "Міцубісі-Спэйс-Вагон" і "Фольксваген-Гольф", а таксама аўтамашыну МАН, якая належыць ПУП "Дэльта-Буг". Аўтамабілі стаялі на тэрыторыі гаражна-спажывецкага кааператыва па вул.Ясеневай. Як інфармуе БЕЛТА, нанесеная шкода ў 11 млн руб., 7 млн 987,8 тыс.руб. і 9 млн 575 тыс.руб. адпаведна. 

Устаноўлена, што хуліганства ўчыніў 31-гадовы інжынер з Брэста. Яго затрымалі, пнеўматычную вінтоўку ў яго канфіскавалі.

Фота — ourguns.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі