Брэстаўчане збіраюць подпісы супраць перадачы ў арэнду часткі ракі

Нагадаем, што Брэсцкі райвыканкам здаў частку ракі Мухавец у арэнду на 5 год для прамысловай лоўлі няпрофільнаму прадпрыемству "Белэлектрабудмантаж". Арандаваны ўчастак цягнецца ад Чырвонага Двара да мяжы з Жабінкаўскім раёнам.

Па словах кіраўніка абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігара Маслоўскага, водныя аб'екты не могуць быць прадметам арэнды, бо з'яўляюцца ўласнасцю народа.

Маслоўскі: "Погляды і меркаванні мясцовых жыхароў мы ведаем дакладна. Ніхто ад уладаў іх не вывучаў, не праводзіліся грамадскія слуханні, не праводзіўся мясцовы рэферэндум, гэта не абмяркоўвалася ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі".

Ігар Маслоўскі дадае, што прамысловая лоўля таксама ставіць пад пагрозу знікнення ўнікальныя віды рыб, якія жывуць у Мухаўцы.

Сабраныя подпісы пад калектыўным зваротам будуць накіраваныя ў Савет міністраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі