Брэсцкія падаткавікі спагналі з “чорных бізнесменаў” 3 млрд рублёў

Матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш за 3 мільярды рублёў забралі сёлета падаткавікі Брэстчыны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Кіраўнік інспекцыі па падатках і зборах Брэсцкай вобласці Рыгор Лебедзеў адзначае, што з кожным годам выяўляецца ўсё больш такіх фактаў, сёлета іх ужо каля 1500. Падаткавікі наракаюць на ўказ №510, які забараняе няштатныя праверкі. Таму ім даводзіцца працаваць па дакладных "сігналах грамадзян", гаворыць Рыгор Лебедзеў:
"Сёння, дзякуючы гэтаму ўказу, наша выніковасць складае 100 адсоткаў. 1500 праверак — 1500 фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Бо мы выходзім на праверку, калі ведаем канкрэтна: так, парушаюць закон".

Адной з самых эфектыўных крыніц інфармацыі з’яўляюцца сігналы грамадзянаў, сказаў кіраўнік абласной падатковай інспекцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі