Брэсцкія мытнікі спынілі буйную кантрабанду анаболікаў для спартсменаў

Брэсцкія мытнікі спынілі буйную кантрабанду анаболікаў для спартсменаў

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце пропуску “Макраны” спынілі буйную кантрабанду анабалічных стэроідаў — прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў спорце для нарошчвання мышачнай масы. Незаконны груз выявілі ў грамадзяніна Украіны, які ехаў у Беларусь у аўтамабілі Opel VIVARO у якасці пасажыра.

Падчас перасячэння мяжы мужчына заявіў, што не мае пры сабе тавараў для асабістага карыстання, якія падлягаюць дэклараванню. Мытнікі праверылі салон аўтамабіля і знайшлі там 713 упаковах фармакалагічных прэпаратаў, у якіх знаходзілася каля 1,5 тысячы ампул для ін’екцыяў.

Агульны кошт канфіскаваных прэпаратаў складае болей за 57 тысяч беларускіх рублёў. На ўкраінца завялі адміністратыўную справу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Брэсцкія мытнікі спынілі буйную кантрабанду анаболікаў для спартсменаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі