Брэсцкая міліцыя шукае зніклы цырк "Мадагаскар"

Як распавялі міліцыянты агенцтву БелаПАН, пакупнікам квіткоў паведамілі, што прадстаўленне не адбудзецца па тэхнічных прычынах. Пры гэтым нічога не гаварылася пра тое, ці будуць вяртацца грошы за квіткі.



Пацярпелыя брэстаўчане і арганізацыі, якія набылі квіткі для сваіх работнікаў па безнаяўным разліку, звярнуліся ў міліцыю. Падчас праверкі выявілася, што арганізатарам было зарэгістраванае ў Мінску прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Цырк шоў". Ад продажу квіткоў грамадзянам было атрымана больш за 25 мільёнаў рублёў. Таксама квіткі рэалізоўваліся арганізацыям па безнаяўным разліку. Агулам было прададзена 4400 квіткоў. Кошт аднаго — ад 60 тысяч рублёў да 120 тысяч рублёў.



Пры гэтым у касе на момант праверкі было крыху больш за 2,5 мільёна рублёў. Перад гэтым дырэктар фірмы дзевяць разоў здымаў выручку ад рэалізацыі квіткоў. Міліцыянты шукаюць прадпрымальніка. Але з 31 кастрычніка ён не адказвае на тэлефанавання дырэктара брэсцкага Лядовага палаца.

Фота — botinok.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі